«Гэта кідалава». Раман Галоўчанка заявіў пра праблемы з пастаўкамі медабсталявання


Прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка прызнаў, што ў Беларусі ўзніклі праблемы з імпартам медычнага абсталявання і абвінаваціў ва ўсім Захад.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Галоўчанка распавёў, што ў адным з крайніх пакетаў санкцыяў былі зроблены так званыя гуманітарныя выключэнні. Паводле прэмʼера, гаворка ішла пра тое, што санкцыі не будуць датычацца паставак харчавання, медычнага абсталявання, медыкаментаў і г.д.

«Але гэта дэкларавалася. А цяпер, калі мы ставім пытанне аб закупах новага медычнага абсталявання, напрыклад, для цэнтраў, якія рэканструююцца, то пакуль атрымліваем адказы, мякка кажучы, уніклівыя», – заявіў ён.

Тое ж самае, паводле Галоўчанкі, тычыцца і паставак запасных частак да высокатэхналагічных апаратаў.

«Гэта паказвае, наколькі двудушная і непаслядоўная пазіцыя [Захаду]… Гэта нават не бандытызм, а, можна жаргоннае слова ўжыць, «кідалава», – падкрэсліў прэмʼер.

Тым не менш Галоўчанка паабяцаў вырашыць гэтую праблему.

РР belsat.eu

Стужка навінаў