Генерал-маёр СБУ: Фінляндыя не забыла пра акупаваныя з 1939 года тэрыторыі


Генерал-маёр Службы бяспекі Украіны (СБУ) Віктар Ягун у эфіры «Студыі «Белсат» заявіў, што чакае актывізацыі замарожаных канфліктаў вакол Расеі на тле неспрыяльных для Крамля вынікаў вайны ва Украіне. Пра гэта ён заявіў, каментуючы рашэнне ўраду Японіі прызнаць Паўднёвыя Курылы незаконна акупаванай тэрыторыяй.

Віктар Ягун.
Фота: Дарія Давиденко / Апостроф

«Паглядзіце, што зараз адбываецца паміж Арменіяй і Азербайджанам. Тое ж самае – расейцы забралі частку сваіх міратворцаў, і адразу актывізавалася праца Баку», – адзначыў Ягун.

На ягоную думку, расейскія ўлады не змаглі прадбачыць такога развіцця падзеяў. Як і таго, што Фінляндыя найбліжэйшым часам можа ўступіць у NATO.

«А частка Фінляндыі акупаваная з 1939 года, і яны пра гэта ніяк не забылі», – адзначыў генерал-маёр СБУ.

Віктар Ягун таксама зняпраўдзіў заявы расейскіх уладаў пра нібы ўзяцце пад кантроль Марыупалю. Паводле яго, гэта сцвярджаць немагчыма, пакуль «Азоўсталь» застаецца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў