«Беларусь будзе вольнай дэмакратыяй, а Расея разваліцца». Ва Украіне зрабілі прагноз на будучыню


Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у інтэрв’ю «Суспільному» апісаў ідэальны сцэнар заканчэння вайны для Украіны.

Аляксей Данілаў.
Фота: BBC News Русская служба

«Украіна ёсць свабоднай краінай з 1991 года. Так і будзе. Крым будзе нашай тэрыторыяй. Тыя тэрыторыі, якія цяпер захапілі рашысты, вернуцца да нас. Расея проста разваліцца», – заявіў ён.

Знайшлося ў гэтым прагнозе і месца для Беларусі:

«Таксама будуць пэўныя працэсы, гэта будзе для нас дружалюбная дзяржава, пасля будзе змена кіраўніцтва. І гэта абавязкова адбудзецца, бо гэта жыццё. Некаторым хочацца, каб гэта адбылося хутка, але не заўсёды так атрымліваецца».

«Я больш чым упэўнены, што Беларусь будзе вольнай дэмакратыяй. Яны нам бліжэйшыя. Што датычыць Расеі, то гэта вялікі дыназаўр з вялікім целам, вялікай тэрыторыяй, але вельмі маленькай галавой», – заключыў Данілаў.

Артыкулы
Прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай распачалі візіт у Кіеў
2022.04.21 15:13

Нагадаем, што прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай 21 красавіка прыехалі ў Кіеў з візітам. Яны перадалі батальёну імя Кастуся Каліноўскага транспарт, рыштунак і гуманітарную дапамогу з Літвы.

Сярод далейшых планаў – сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўкраінскай улады, а таксама з беларускаю дыяспарай, якая працягвае актыўна дзеяць на тэрыторыі Украіны.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў