За адзіночны пікет у Горадні затрымалі Валера Юдзіна


Валер Юдзін.
Фота: Facebook

Сёння ранкам, 22 красавіка, затрымалі за адзіночны пікет і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні фатографа-фрылансера Валера Юдзіна.

Яго затрымалі па дарозе на працу а 9:15, ужо амаль чатыры гадзіны фатограф не выходзіць на сувязь.

«Сілавікі хацелі, каб ён ехаў сваёй машынаю. Мяркую, усё праз БЧБ-сцяжок у ёй», – каментуе жонка гарадзенца, журналістка Аксана Сівадзедава.

Валер Юдзін да нядаўна працаваў фатографам у часопісе «Твой город Гродно», які цяпер прыпыніў выхад.

ВК, belsat.eu

Стужка навінаў