У Маскве адбываецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Што вядома?


У Маскве ўвечары 22 красавіка пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамляе прэсавая служба Крамля.

На пачатку сустрэчы Уладзімір Пуцін сказаў, што «у нас ёсць і фундаментальныя рэчы, якія тычацца двухбаковых адносін і ў шматбаковым фармаце ёсць пра што пагаварыць», аднак пра дакладныя тэмы, якія будуць падымацца на сустрэчы, не паведамлялася.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 22 красавіка.
Фота: kremlin.ru

«Нашы каманды працягваюць працаваць над удасканаленнем нарматыўнай базы па будаўніцтву Саюзнай дзяржавы. Так, сапраўды, і там шмат што яшчэ трэба будзе зрабіць, але тым не менш зроблена таксама нямала, асабліва гэта датычыцца сацыяльнай сферы.

Ёсць і тое, пра што мы яшчэ павінны дамовіцца, узгадніць нашы пазіцыі», – распавёў напачатку сустрэчы Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 22 красавіка.
Фота: kremlin.ru

На сустрэчы Лукашэнка распавёў, што ўрады абедзвюх краін ухвалілі ўжо 26-27 «дарожных мапаў», і што «засталіся яшчэ 2-3 эканамічнага характару», а таксама заклікаў узмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне паміж двума краінамі.

Лукашэнка выказаўся наконт прапановы Кіева перанесці з Менску перамоўную пляцоўку па Данбасу, назваўшы гэта «лухтой несусветнай».

АД belsat.eu

Стужка навінаў