Стала вядомая дата, калі ўлады могуць закрыць гарадзенскі Цэнтр гарадскога жыцця


Цэнтр гарадскога жыцця.
Фота: Белсат

12 траўня адбудзецца паседжанне Эканамічнага суда па Гарадзеншчыне, на якім вызначаць лёс установы.

19 сакавіка 2021 года ў Цэнтры гарадскога жыцця адкрылі выставу мастака Алеся Пушкіна «Пушкін у Горадні», на якой былі экспанаваныя прапановы роспісаў гарадзенскага Старога замку і творы мастака розных гадоў. Пракурор гораду Уладзімір Клішын палічыў, што адна з працаў парушае Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму і патрабуе зліквідаваць Цэнтр гарадскога жыцця.

Звольненыя акторы Гарадзенскага драматычнага тэатру запісалі відэа на падтрыманне Цэнтру гарадскога жыцця.

За пяць гадоў існавання пляцоўка зрабілася культавым месцам для творчых і ініцыятыўных гарадзенцаў. Тут зладзілі больш за 250 культурніцкіх і асветніцкіх імпрэзаў, больш за сотню прэзентацыяў кніг, сустрэчаў з выбітнымі літаратарамі і цікавымі гасцямі, некалькі вялікіх фестываляў, каля 70 мастацкіх і фотавыставаў.

Hавiны
У Горадні хочуць ліквідаваць культавы Цэнтр гарадскога жыцця
2021.04.20 17:53

ВК, belsat.eu

Стужка навінаў