«Наша Ніва»: Стала вядома імя чацвёртага фігуранта па справе аб «дзяржаўным перавароце»


Журналістам «Нашай Нівы» стала вядома імя чацвёртага фігуранта справы аб планаванні спробы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку.

Раней было вядома толькі пра трох падазраваных па справе. Гэта адвакат Юрась Зянковіч з ЗША, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Але 21 красавіка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што па справе «замаху на Лукашэнку і дзяржперавароту» затрыманыя чатыры чалавекі.

Імя чацвёртага фігуранта прадстаўнік КДБ не назваў, але «Наша Ніва» дазналася, што гаворка, хутчэй за ўсё, вядзецца пра 43-гадовую Вольгу Галубовіч.

Вольга Галубовіч.
Фота: ok.ru

Раней яна займалася справамі менскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.

Журналісты даведаліся, што Вольга зараз знаходзіцца ў няволі. Ці выстаўлена ёй абвінавачанне, родныя дакладна не ведаюць. Яны пакуль адмаўляюцца ад каментароў.

Вольга працавала сацыяльным педагогам у школе ў Свіслачы. У 2003 годзе стала дэпутатам мясцовага пасялковага савету, хоць і прадстаўляла Партыю БНФ. Магчыма, з таго часу яна і ведае Юрася Зянковіча, які ў той жа час абіраўся ў мясцовыя саветы. Таксама Вольга ўзначальвала кампанію «За нашу Свіслач».

Вядома, што жанчына прынцыпова карысталася беларускай мовай, пад яе ўплывам па-беларуску стаў гаварыць і яе муж Алесь.

Аналітыка
Навошта з’явілася «справа дзяржаўнага перавароту», і якія могуць быць наступствы гэтай гісторыі
2021.04.22 17:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў