Пуцін адказаў Зяленскаму на прапанову сустрэцца на тэрыторыі Данбаса


Уладзімір Пуцін пракаментаваў прапанову Зяленскага аб сустрэчы і заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць двухбаковыя адносіны, паведамляе ТАСС.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў нармандскага фармаце.
Фота: РИА Новости

«Калі прэзідэнт Украіны хоча пачаць аднаўленне адносін з Расейскай федэрацыяй, Масква будзе гэта вітаць», – заявіў Пуцін.

Аднак прэзідэнт Расеі заявіў, што калі Зяленскі хоча абмяркоўваць праблемы Данбасу – яму трэба сустракацца з кіраўнікамі ДНР і ЛНР, а потым абмяркоўваць гэта з прадстаўнікамі трэціх краін.

Нагадаем, што 20 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца «у любой кропцы ўкраінскага Данбасу, дзе ідзе вайна».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў