Аварыю пасля прарыву трубы ў Чыжоўцы зліквідавалі, але піць ваду з-пад крана не варта


У мікрараёне Чыжоўка былі пашкоджаныя трубаправод і газаправод, вада затапіла частку паркінгу каля гіпермаркету «Green» і частку праезнай часткі, тэрыторыю ачапілі стужкай, на месцы працавалі работнікі МНС і аварыйнай газавай службы, у нейкіх дамах гэтага раёну знікла вада, у іншых яна была рудога колеру. Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Пашкоджанне водаправоду цалкам лакалізавалі, водазабеспячэнне аднавілі. Аднак санітарная служба Менску пакуль не рэкамендуе піць водаправоднай вады. На месцы пашкоджання трубаправоду працягваюцца аварыйна-аднаўленчыя працы. Прычыны аварыі высвятляюцца, паведамляе Менскі гарвыканкам.

Водазабеспячэнне ў жыхароў Кастрычніцкага, Ленінскага і Заводскага раёнаў адноўленае, аднак якасць вады магла пагоршыцца. У пацярпелыя раёны адпраўленыя аўтацыстэрны з пітною вадой.

Знайсці іх можна паводле адрасоў:

вул. Прушынскіх 10,

вул. Прушынскіх 72,

вул. Драздовіча 2,

вул. Пляханава 40,

пр. Ракасоўскага 67.

Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

У першую чаргу вадою былі забяспечаныя шпіталі, сацыяльныя ўстановы, дзіцячыя садкі і школы. Аўтацыстэрны аб’ехалі іх да раніцы.

«Менскводаканал» удакладняе, што ў выпадку неабходнасці лакацыі аўтацыстэрнаў могуць быць змененыя. Прадпрыемства перапрашае жыхароў за прычыненыя нязручнасці.

Улады папярэдзілі, што магчымае часовае пагаршэнне якасці вады. Цяпер адмыслоўцы Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі ды «Менскводаканалу» ажыццяўляюць лабараторны кантроль якасці вады ў пацярпелых раёнах сталіцы.

Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Менску Святлана Ярмак заявіла, што да атрымання вынікаў даследаванняў рэкамендуецца выкарыстоўваць для піцця бутэляваную альбо прывазную ваду.

Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Увечары 21 красавіка быў пашкоджаны буйны трубаправод у раёне Чыжоўкі, праз што вада затапіла дарогу каля гіпермаркету «Green», а ў жыхароў у Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах Менску пачаліся праблемы з вадою.

Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Hавiны
У трох раёнах Менску – праблемы з пітной вадою
2021.04.22 01:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў