Латушка заклікаў Ціханоўскую стаць прэзідэнткаю, каб Беларусь не страціла суверэнітэту


Кіраўнік і заснавальнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка. З белсатаўскага рэпартажу «Няродны кут».
Фота: ЮШ / Белсат

Кіраўнік НАУ Павел Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрв’ю радыё «Свабода».

Напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі лідар НАУ распавёў уласную інфармацыю пра дамовы аб расейскай вайсковай базе, уводзе расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь і ўвядзенні расейскага рубля замест беларускага:

«Фактычна будзе ажыццяўляцца продаж суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны».

На ягоную думку, пазбегнуць страты незалежнасці Беларусь можа ў выпадку, калі Святлана Ціханоўская зойме пасаду прэзідэнта Беларусі.

Да гэтага Латушка заклікаў Ціханоўскую як абранага народам лідара правесці інаўгурацыю ды прымаць пастановы як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі: «Рашэнні, якія сёння будуць прымацца, прымаюцца нелегітымным прэзідэнтам краіны, які не мае ніякіх юрыдычных правоў для таго, каб прымаць рашэнні ад імя беларускага народу».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў