Фэйкавыя пераварот і ліквідацыя Лукашэнкі гэта аперацыя ФСБ ці КДБ? Інтэрв'ю з Маркам Фейгіным


Уладзімір Пуцін даслаў сігнал Аляксандру Лукашэнку ў сваім звароце да Федэральнага сходу. У чым ягоны сэнс? Ці Аляксандр Лукашэнка замовіў фэйкавыя пераварот і ліквідацыю самога сябе ці гэта хутчэй аперацыя расейскага ФСБ. Чаго дабіваецца гаспадар Крамля ад беларускага дыктатара і якую палітычную будучыню плануюць для яго ў Маскве? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Маркам Фейгіным, расейскім юрыстам, папулярным палітычным ютуберам.

  • Марк Фейгін пра тое ці Лукашэнка замовіў фэйкавы пераварот ці гэта аперацыя расейскага ФСБ?
  • Пераварот гэта інструмент Масквы для прэсінгу на Лукашэнку?
  • Што Расеі трэба ўзамен? Які сігнал Пуцін паслаў Лукашэнку падчас выступу перад Федэральным сходам?
  • Ці можа Кітай увязацца ў палітычную гульню па захаванні рэжыму Лукашэнкі?
  • Навошта Лукашэнка паехаў у Маскву?
  • Што расейскія спецслужбы далі зразумець Лукашэнку?
  • Ці Лукашэнка можа стаць адзіным саюзным прэзідэнтам?
  • Якую пасаду Масква можа прапанаваць Лукашэнку?
  • Лукашэнка перашкаджае. Яго могуць прыбраць.
  • СССР планаваў ліквідацыю Эрыха Хонэкера, кіраўнік ГДР, менавіта ў той год калі ў Дрэздэн прыехаў Пуцін. Таксама СССР ліквідаваў кіраўніка Афганістану Хафізулу Аміна.
  • Чаму Расея плануе адводзіць войскі ад межаў з Украінай?

Інтэрв’ю запісалі 22 красавіка 2021 г. для праграмы «Прасвет»

Стужка навінаў