Чатыры гады «хатняй хіміі» і прымусовае лячэнне за каментар пра Караева


Суд.
Фота: Белсат

Суддзя Ленінскага раёну Марына Запаснік прызнала Дзмітрыя Пашкевіча вінаватым у пагрозе ўжывання гвалту над работнікам МУС (арт. 364 КК) і асудзіла яго на прымусовае лячэнне і 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, паведамляе «Вясна».

Дзмітрый Пашкевіч 28 верасня напісаў на спартовым сайце «Трыбуна» каментар «трэба забіць…», што абвінавачанне палічыла падахвочваннем да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Юрыем Караевым. Паведамленне выявіў спецыяльны аддзел на наступны дзень.

Паводле Дзмітрыя, ён напісаў гэта пад уздзеяннем моцных эмоцыяў ад гвалту – збіцця грамадзянаў міліцыянтамі. Пашкевіч папрасіў прабачэння, але адзначыў: «Не думаў, што праз паведамленні ў інтэрнэце хто-небудзь возьме палку і пойдзе біць, я не хацеў гвалту над міністрам».

Адвакат падкрэсліў псіхалагічны стан абвінавачанага. Дзмітрыя цалкам утрымліваюць бацькі: 8 гадоў не працуе, бо «нідзе не бралі». Таксама абаронца звярнуў увагу на раскаянні і прабачэннях.

Паводле апытання пацярпелага, Караеў расцаніў паведамленне як «пагрозу асабіста мне, міністру МУС». Таксама пацярпелы лічыць, што Пашкевіч «дастаткова загладзіў віну перада мной», калі публічна перапрасіў. І хаця матэрыяльных прэтэнзіяў да абвінавачанага ён не мае, лічыць, што злачынства было здзейсненае.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў