257-ы дзень пратэстаў: сустрэча ў Маскве і новыя падрабязнасці ў справе пра «дзяржпераварот»


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 256 дзён. Грамадзяне краіны патрабуюць спыненне гвалту, пакараць вінаватых у прававым бязмежжы. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Сёння ў Маскве адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 22 красавіка.
Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін выказаўся, што абедзве краіны працягваюць працаваць над удасканаленнем нарматыўнай базы па будаўніцтву Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу Лукашэнка распавёў, што ўрады абедзвюх краін ухвалілі ўжо 26-27 «дарожных мапаў», і што «засталіся яшчэ 2-3 эканамічнага характару», а таксама заклікаў узмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне паміж двума краінамі.

Абнаўляецца
У Маскве адбываецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Што вядома?
2021.04.22 21:00

Таксама на сустрэчы Лукашэнка выказаўся наконт прапановы Кіева перанесці з Менску перамоўную пляцоўку па Данбасу, назваўшы гэта «лухтой несусветнай», а Пуцін заявіў, што гатовы да перамоў з Кіевам, але не на тэрыторыі Данбасу, як гэта прапаноўваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Hавiны
Пуцін адказаў Зяленскаму на прапанову сустрэцца на тэрыторыі Данбаса
2021.04.22 20:18

Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях міжнароднай палітыцы Франак Вячорка ўжо пракаментаваў перамовы паміж афіцыйным Менскам і Масквою.

«Паводле нашых крыніцаў, аднамомантавага паглынання быць не можа, гэта не выгодна нікому. Такія дамоўленасці калі і будуць, то яны будуць расцягнутыя, каб не справакаваць выбух у інфармацыйнай прасторы, бо для Лукашэнкі пратэсты гэта самае страшнае. А калі нават нейкія здзелкі і будуць, яны, на жаль, будуць трымацца ў таямніцы. Але ў сваю чаргу мы павінныя казаць, што суверэнітэт і незалежнасць – не прадмет гандлю», распавёў Франак Вячорка.

Hавiны
Франак Вячорка пра перамовы Лукашэнкі ў Маскве: «Аднамомантавага паглынання не будзе»
2021.04.22 22:56

У Менскага гарвыканкаму – дзве версіі прарыву трубы ў Чыжоўцы

Месца прарыву трубаправоду каля гіпермаркету «Грын». 22 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Аляксандр Дараховіч распавёў, што ёсць версіі, але пакуль рабіць высновы заўчасна, паведамляе орган выканаўчай улады сталіцы.

«Папярэдніх версіяў дзве. Гэта пашкоджанне трубаправоду пры выкананні будаўніча-мантажных працаў. На будаўнічым аб’екце, дзе і адбылася аварыя, праводзіліся земляныя работы. Мяркуюць, што працы маглі выконвацца без выканання рэгламенту», – патлумачыў Дараховіч.

Паводле другой версіі, аварыю выклікалі нізкія эксплуатацыйныя характарыстыкі металу (чыгуну), якія прывялі да паскоранага зносу трубаправоду.

Фота
Аварыю пасля прарыву трубы ў Чыжоўцы зліквідавалі, але піць ваду з-пад крана не варта
2021.04.22 09:56

Стала вядома імя чацвёртага фігуранта па справе аб «дзяржаўным перавароце». Усім ім выставілі абвінавачванне

Фігурантам справы аб дзяржаўным перавароце выстаўленыя абвінавачанні, яны даюць паказанні і супрацоўнічаюць са следствам, паведаміў прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Чатыром затрыманым выстаўленыя абвінавачанні паводле часткі 1 артыкулу 357 Крымінальнага кодэксу («Змова альбо іншыя дзеянні, учыненыя з мэтаю захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады ў неканстытуцыйным парадку»).

Раней было вядома толькі пра трох падазраваных па справе. Гэта адвакат Юрась Зянковіч з ЗША, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Але 21 красавіка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што па справе «замаху на Лукашэнку і дзяржперавароту» затрыманыя чатыры чалавекі.

Імя чацвёртага фігуранта прадстаўнік КДБ не назваў, але «Наша Ніва» дазналася, што гаворка, хутчэй за ўсё, вядзецца пра 43-гадовую Вольгу Галубовіч.

Вольга Галубовіч.
Фота: Вольга Галубовіч / ok.ru

Раней яна займалася справамі менскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.

Журналісты даведаліся, што Вольга зараз знаходзіцца ў няволі. Ці выстаўлена ёй абвінавачанне, родныя дакладна не ведаюць. Яны пакуль адмаўляюцца ад каментароў.

Артыкулы
Ілюстратарка Надзея Макеева – пра ад’езд у ЗША, супрацу з «Forbes» і натхняльны беларускі пратэст
2021.04.22 09:30

Латушка заклікаў Ціханоўскую стаць прэзідэнткаю

На ягоную думку, пазбегнуць страты незалежнасці Беларусь можа ў выпадку, калі Святлана Ціханоўская зойме пасаду прэзідэнта Беларусі.

Да гэтага Латушка заклікаў Ціханоўскую як абранага народам лідара правесці інаўгурацыю ды прымаць пастановы як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі: «Рашэнні, якія сёння будуць прымацца, прымаюцца нелегітымным прэзідэнтам краіны, які не мае ніякіх юрыдычных правоў для таго, каб прымаць рашэнні ад імя беларускага народу».

Аналітыка
«Рашэнне ў нас заўсёды ў запасе». Што думаюць эксперты і ў штабе Ціханоўскай пра ейную інаўгурацыю?
2021.04.22 15:36

Следчы камітэт абвясціў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў вышук

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін абвешчаныя ў вышук. Пракурор санкцыянаваў для іх меру стрымання ў выглядзе змяшчэнне пад варту, але яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін у варшаўскай студыі Белсат ТВ. 21 кастрычніка 2020 г.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

Нагадаем, што старшыню і выканаўчага дырэктара аб’яднання «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» абвінавачваюць па ч.3 ст.361 КК («Заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт»).

Hавiны
Спектакль «Былы сын» паводле раману Сашы Філіпенкі не пакажуць у Беларусі
2021.04.22 16:57

Улады не далі дазволу на правядзення «Чарнобыльскага шляху» у Менску

Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху» і адзначыў некалькі прычын для адмовы ў правядзенні шэсця. Гэта адсутнасць дамоваў з міліцыяй, хуткай і камунальнікамі, «няправільны» маршрут, які на думку ўладаў, не адпавядае патрабаванню закона, а таксама тое, што арганізатары нібыта да атрымання адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам.

Яшчэ адной з прычын адмовы пазначаны каронавірус.

Аднак з усіх службаў, да якіх звярнуліся арганізатары, адказ яны атрымалі толькі ад хуткай.

Hавiны
Чатыры гады «хатняй хіміі» і прымусовае лячэнне за каментар пра Караева
2021.04.22 12:20

Улады хочуць пакараць рэдактара «Intex-press» за інтэрв’ю з Ціханоўскай

У дачыненні галоўнага рэдактара «Intex-press» Уладзіміра Янукевіча пачалі адміністратыўны працэс, вырашаецца пытанне пра крымінальны пераслед, паведамляе БАЖ.

Галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч.
Фота: Intex-press

На апытанні 21 красавіка ў Баранавіцкім ГАУС Уладзімір Янукевіч правёў чатыры з паловай гадзіны. У дачыненні яго склалі два адміністратыўныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ паводле ч. 4 («Распаўсюд забароненай інфармацыі») і ч. 5 («Распаўсюд інфармацыі незарэгістраваным рэсурсам») арт. 23.5 КаАП. Цяпер трывае правяранне, у выніку якога пастановяць, ці будуць распачынаць крымінальную справу паводле арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Падставаю для пераследу сталася інтэрв’ю з экс-кандыдаткаю на прэзідэнцтва Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка і размешчанае на сайце выдання.

Артыкулы
«Робяць усё, каб ты не хацеў туды вярнуцца». Што кажуць «палітычныя» пра ўмовы на Акрэсціна
2021.04.22 08:00

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў