У Горадні 28 сакавіка распачнецца суд над Соф’яй Сапегай


Разгляд крымінальнай справы супраць Соф’і Сапегі, грамадзянкі Расеі, якая была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску, пачнецца 28 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе, паведамляе ВВС са спасылкай на інфармацыю ад адваката Соф’і Антона Гашынскага.

Соф’ю Сапегу абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-каналу «Чёрная книга Беларуси», у якім публікавалася інфармацыя пра беларускіх сілавікоў.

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

Судзіць Соф’ю будуць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130);
  • арганізацыя гвалту і пагрозаў ужывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органа ўнутраных справаў (ч. 4 арт. 16 і арт. 364);
  • арганізацыя ўздзеяння на супрацоўніка органаў унутраных справаў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці (ч. 4 арт. 16 і арт. 365);
  • арганізацыя гвалту і пагрозы гвалтам, знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 366);
  • арганізацыя пагрозы забойствам, гвалтам, знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні суддзяў і іх блізкіх (ч. 4 арт. 16 і арт. 389);
  • арганізацыя перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, прымусе яго да адмовы ад распаўсюджвання інфармацыі, учыненай з ужываннем гвалту (ч. 4 арт. 16 і арт. 198);
  • наўмысныя незаконныя зборы і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках іншай асобы без яе згоды, якія прывялі да прычынення істотнай шкоды правам пацярпелага (ч. 1 і 2 арт. 203-1).

ВВС піша, што Соф’і пагражае 6 гадоў турмы. Хоць гэта мінімальны тэрмін паводле арт. 130 КК, але бок абвінавачання нібыта прымае ў разлік заключанае дзяўчынай дасудовае пагадненне са следствам.

Расследаванне справы Соф’і праходзіла ў Менску, але потым справу перадалі ў Горадню. Абвінавачаная прапісаная ў Гарадзенскай вобласці – у Лідзе.

Hавiны
З’явіліся падрабязнасці справаздачы расследавання ICAO адносна пасадкі «Ryanair» у Менску
2022.01.18 15:33

Соф’я Сапега была затрыманая 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля прымусовага прызямлення самалёта «Ryanair». Пасля затрымання Сапегу трымалі ў СІЗА, а з канца чэрвеня мінулага года перавялі пад хатні арышт.

У снежні Соф’я падала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, распавядаў айчым дзяўчыны.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў