Пункт прыёму ўцекачоў у ТЛЦ у Брузгах спыніў працу – мігрантаў там больш няма


Усе мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Ноччу 22 сакавіка частка вярнулася ў Ірак, астатнія часова расселеныя па іншых месцах.

«Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры, пакінулі яго», – гаворыцца ў паведамленні памежнага камітэту.

Ноччу 22 сакавіка, 98 чалавек а 2:55 вылецелі з Менску ў Эрбіль эвакуацыйным рэйсам, які быў арганізаваны пры дапамозе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Астатнія мігранты расселеныя па гасцініцах і санаторыях і чакаюць наступных эвакуацыйных рэйсаў, каб вярнуцца дамоў. Паводле памежнікаў, мігранты самі пра гэта папрасілі.

Hавiны
Польшча расследуе арганізацыю незаконнай міграцыі. Сярод падазраваных – беларускія сілавікі
2022.02.15 13:47

«Рашэнне ўцекачоў вярнуцца ў свае краіны шмат у чым прадыктавана ўсведамленнем бессэнсоўнасці чакання і абыякавасцю краінаў ЕЗ у рашэнні іхных праблемаў», – сцвярджае беларускі памежны камітэт.

Згодна з інфармацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, на мінулых выходных у ТЛЦ у Брузгах заставаліся 409 мігрантаў.

Польская памежная ахова паведамляе, што не спыняюцца спробы мігрантаў незаконна перайсці мяжу з беларускага боку.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў