Беларусь і Расея хочуць перайсці на агульны энергетычны рынак і разлікі ў расейскіх рублях


Міністэрствы энергетыкі Беларусі і Расеі завяршаюць работу над праектам дагавора аб фармаванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Пра гэта ішла размова на перагаворах намесніка міністра дзвюх краін Дзяніса Мароза і Паўла Сніккарса.

Перамовы міністэрстваў энергетыкі Беларусі і Расеі.
Фота: Minenergo_by/ Telegram

Падчас перагавораў разглядаліся ўмовы супрацоўніцтва ў рамках саюзнай праграмы па рынку электраэнергіі. Таксама рыхтуюцца правілы функцыянавання рынку.

«Дакумент знаходзіцца на фінішным этапе падрыхтоўкі да падпісання», – паведаміў Дзяніс Мароз.

Бакі таксама абмяркоўвалі падыходы да пераходу на расейскія рублі пры разліках у электраэнергетычнай сферы.

Такія перамены ў энергетычным сектары пачаліся з прычыны таго, што Украіна на год раней выйшла з аб’яднанай энергетычнай прасторы Расеі і Беларусі.

Артыкулы
«Немагчыма заставацца ўбаку». Як гданьскія таксоўцы-беларусы імчаць 700 км да мяжы, каб дапамагчы ўцекачам
2022.03.22 16:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў