27-ы дзень Украіна адбіваецца ад расейскага нападніка. Онлайн


Прэм’ер-міністр Ізраілю Нафталі Бенет даручыў спецслужбам краіны падрыхтавацца да візіту ў Кіеў для важных перамоваў аб спыненні агню.

Тым часам побач з Барыспалем адбываюцца баі, мэр гораду заклікае грамадзянскае насельніцтва зʼязджаць. У Харкаве знішчана каля тысячы цывільных будынкаў, у асноўным – жылыя дамы. Працягвае расці колькасць ахвяраў сярод мірных жыхароў, у тым ліку і дзяцей. У Ахтырскім жа раёне Сумскай вобласці расейскія вайскоўцы адмовіліся выконваць загад і на 70 адзінках баявой тэхнікі пакінулі раён аперацыі.

Стужка навінаў