Забарона на святкаванне Дня Волі і спроба кантраляваць інтэрнэт. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён.

Арганізатары святкавання 103-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску атрымалі адмоўны адказ з міліцыі.

Улады адмовілі арганізатарам Дня Волі ў правядзенні акцыі, а напярэдадні былі апублікаваныя службовыя дакументы, як сілавікі рыхтуюцца да гадавіны абвяшчэння БНР. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Польскія консулы пакідаюць Беларусь

Пасля нотаў МЗС Беларусі краіну пакінулі тры польскія дыпламаты. Варшава, у сваю чаргу, папрасіла пакінуць Польшчу двух беларускіх дыпламатаў.

З Беларусі, на загад МЗС, зʼехалі польскія дыпламаты. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне» з песняй «Я навучу цябе»

Еўрапейскі трансляцыйны звяз паведаміў, што песня «Я навучу цябе», якою гурт «Галасы ЗМеста» меўся рэпрэзентаваць краіну на «Еўрабачанні», не адпавядае правілам конкурсу. Таму кампазіцыя не можа быць выкананая.

«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне» з песняй «Я навучу цябе». Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

СК хоча абвесціць блогера Антона Матольку ў міждзяржаўны вышук

Упраўленне Следчага камітэту па горадзе Менску паведаміла пра распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні блогера Антона Матолькі. Акрамя гэтага, следства вядзе працу дзеля прызнання ягонага інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі Беларусі экстрэмісцкім.

Упраўленне следчага камітэту ў горадзе Менску паведаміла пра распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні блогера Антона Матолькі. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Ці магчымы ў Беларусі татальны лічбавы кантроль над грамадствам?

Незаконны прэзідэнт хоча кантраляваць беларусаў, як камуністы ў Кітаі.

У Беларусі плануюць стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання, максімальна выкарыстаўшы досвед Кітаю ў будаўніцтве лічбавага грамадства. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў