У Ваўкавыску затрымалі ўдзельнікаў курсаў «Мова нанова»


На курсах «Мова нанова» ў Ваўкавыску затрымалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Падставай для затрымання стаў нібыта ананімны сігнал, паведамляе Telegram-канал @motolkohelp, а таксама чытачы belsat.eu.

У Ваўкавыску міліцыянты затрымалі каля 35-40 удзельнікаў курсаў «Мова нанова». На затрыманне прыбыў нават кіраўнік мясцовага РАУС Асоцкі Віталь.

Падставай для затрымання стаў нібыта ананімны сігнал. Сярод затрыманых і Ігар Варашкевіч, лідар гурта «Крама».

Пазней затрыманых пачалі вызваляць з мясцовага РАУС. Перад вызваленнем людзям даюць падпісаць паперу.

Дакумент, які даюць падпісаць затрыманым.
Фота: чытачы Белсат

Два тыдні таму ў Лідзе на курсах «Мова нанова» таксама затрымалі ўсіх удзельнікаў. А ў Горадні на дзіцячую «Мова нанова», прыходзіла адміністратарка каналу «Інфаспецназ» і здымала ўдзельнікаў мерапрыемства.

Hавiны
Тэлеканал «CNN» апублікаваў расследаванне пра беззаконні і гвалт у Беларусі
2021.03.22 19:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў