У краіне – два новыя палітвязні. Яны пацярпелі за свабоду выказвання меркавання


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі двух чалавек – Вольгу Завадскую і Міхаіла Беркаса. Цяпер у краіне 288 палітзняволеных.

Беларускія праваабаронцы 22 сакавіка прызналі палітвязнямі жыхарку г. Берасце Вольгу Завадскую (абвінавачаная па ч.2 арт. 339 КК – хуліганства) і жыхара г. Воршы Міхаіла Беркаса (абвінавачаны па арт. 341 КК – апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Вользе Завадскай было высунутае абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту, а Міхаіл Беркас быў асуджаны да аднаго месяца арышту. Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным.

Згодна з прад’яўленым Вользе Завадскай абвінавачваннем, яна разам з іншымі грамадзянамі 23 кастрычніка 2020 года вырабіла пудзіла, «прадстаўляючы яго перад грамадскасцю як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, далучыўшы да яго два аркушы паперы, на якіх неўстаноўленая асоба ўчыніла надпіс «скраў галасы» і «асудзіў невінаватых», разам з іншымі асобамі вывесіла пудзіла на дрэве на ўчастку мясцовасці па Варшаўскай шашы, тым самым выставіўшы пудзіла на агляд нявызначанаму колу асобаў».

Такім чынам, па меркаванні следства, Вольга Завадская здзейсніла злачынства, прадугледжанае ч.2 арт. 339 КК (хуліганства) – наўмысныя дзеянні, здзейсненыя групай асобаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выражаюць яўную непавагу да грамадства і вызначаюцца выключным цынізмам.

Аб’ектыў
Лязом па венах. Чаму палітвязні ідуць на крайнія меры
2021.03.12 23:11

«Сутнасць дзеянняў – змест надпісаў, а таксама выгляд пудзіла, па нашым меркаванні, сведчаць аб іх пратэставым змесце. Відавочна, што мэтай дадзенага ўчынку было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і сітуацыяй, што склалася ў краіне ў поствыбарчы перыяд. Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі», – адзначаюць праваабаронцы.

У адпаведнасці з арт. 19 Пакта кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання.

Абвінавачаная не пасягала на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Такім чынам, гэтыя дзеянні нельга кваліфікаваць як хуліганства, – упэўненыя праваабаронцы.

Hавiны
5 галоўных пытанняў пра палітычных вязняў
2021.03.21 16:23

Згодна з абвінавачваннямі, Міхаіл Беркас нанёс некалькі графіці («Жыве Беларусь», «3%» і г.д.) на збудаваннях у аршанскім мікрараёне Заходняя. Графіці мелі пратэставы характар, былі намаляваны на краме, «Табакерцы», на будынку дому састарэлых, кантэйнерах для збору смецця і некаторых іншых аб’ектах гораду.

Паводле абвінавачвання, сваімі дзеяннямі Міхаіл Беркас «нанёс матэрыяльную шкоду іх уладальнікам на суму 583 рублі 57 капеек».

«Графіці насілі выключна пратэставы характар і з’яўляліся выказваннем меркавання аўтара на грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і не былі цынічнага ці абразлівага зместу, не заклікалі да гвалтоўных дзеянняў і не распальвалі варажнечу па якіх бы ні было прыкметах, – адзначаюць праваабаронцы. – Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі».

Гісторыі
2006, 2010, 2020 гады: як выбары змушалі беларусаў зʼязджаць
2021.03.19 07:00

У сувязі з гэтым, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі, патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты (хатняга арышту) Вольгі Завадскай і Міхаіла Беркаса, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх, а таксама неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў у краіне.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў