Студэнт ЕГУ распрацаваў праект для рыхтавання сабакаў-павадыроў

Студэнт ЕГУ Яўген Балінскі распрацаваў праект «Сябар чалавека», які дапаможа пераадолець праблему адсутнасці сабакаў-павадыроў для людзей з парушэннямі зроку. Аўтар просіць падтрымаць ініцыятыву ў конкурсе сацыяльных праектаў «Social Weekend», піша выданне «THE EHU TIMES».

Яўген Балінскі, студэнт ЕГУ, распрацаваў праект «Сябар чалавека». Ініцыятыва накіраваная на пераадоленне ў Беларусі праблемы рыхтавання сабакаў-павадыроў для людзей з парушэннямі зроку.

«Кожны дзень такія людзі маюць патрэбу ў пабочным асістэнцтве пры перасоўваннях па-за домам, і, нягледзячы на ​​багацце высокатэхналагічных прыстасаванняў сучаснасці, сабака-павадыр – адно з найлепшых рашэнняў», – кажа Яўген Балінскі.

Ідэя ўзнікла ў тым ліку і з асабістага досведу ўзаемадзеяння Яўгена з людзьмі з інваліднасцю – студэнт мае праблемы са зрокам. Маладзён кажа, што ў Беларусі няма адпаведнай ініцыятывы ці арганізацыі, якая займалася б пераадоленнем гэтай праблемы.

Для таго, каб праект «Сябар чалавека» прайшоў у наступны этап конкурсу, ініцыятыве патрэбная дапамога. Для гэтага падчас народнага галасавання дастаткова адправіць SMS-паведамленне з тэкстам 2273 на нумар 7755. Прыём галасоў працягнецца да 22 сакавіка да 21:00 гадзіны.

У Офісе правоў людзей з інваліднасцю ўчынілі ператрус. Юрыста затрымалі, дырэктар – пад хатнім арыштам

СК belsat.eu

 

Hавiны