Скаргі Марыі Калеснікавай не задаволілі, яна застаецца за кратамі


Менскі гарадскі суд адмовіў абароне Марыі Калеснікавай у задавальненні скаргі аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай. Калеснікава застанецца ў СІЗА да 8 траўня, паведамляе прэс-служба Бабарыкі.

Папярэдні тэрмін утрымання скончыўся 8 сакавіка, але Марыі Калеснікавай не выпусцілі. Толькі праз дзень пасля завяршэння тэрміну стала вядома, што яе вырашылі пакінуць за кратамі. Следства працягнула тэрмін утрымання ў СІЗА Марыі Калеснікавай да 8 траўня.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / belsat.eu

Сябру прэзідыуму Каардынацыйнай рады вінавацяць у закліках да захопу ўлады (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт. 357), а таксама стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт. 361-1).

Калеснікаву затрымалі 7 верасня. І толькі праз два дні яе знайшлі ў СІЗА на Валадарскага.

Hавiны
Марыя Калеснікава стала лаўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу
2021.03.09 11:27

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў