Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай


Ігару Лосіку, палітычнаму вязню працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы да 25 траўня, паведамляе Радыё «Свабода».

Палітвязень, адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 270 дзён. Блогера затрымалі 25 чэрвеня мінулага году. Сёння ж стала вядома, што яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 25 траўня.

«Вось стала вядома толькі, што працягнуты тэрмін утрымання пад вартай. Ці звязана гэта з новымі абвінавачаннямі, я не магу сказаць, на жаль. Але за кратамі Ігар будзе яшчэ мінімум два месяцы, так нам паведамілі», – распавяла жонка Ігара Дар’я Лосік.

11 сакавіка стала вядома, што Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне. У адказ на гэта палітвязень на вачах у следчага і адваката спрабаваў парэзаць сабе жылы і абвесціў сухое галадаванне на знак пратэсту.

Ігара Лосіка вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў паводле арт. 293 і 342 КК. Паводле якога артыкулу Лосіку выставілі новыя абвінавачванні, невядома.

15 снежня, пасля чарговага падоўжання тэрміну ўтрымання пад вартаю, вязень распачаў галадоўку, якая цягнулася 41 дзень.

Hавiны
Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне. На знак пратэсту ён спрабаваў парэзаць сабе жылы
2021.03.11 20:16

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў