На размову ў міліцыю выклікалі спадарыню, якая ўжо за кратамі


Паліна Шарэнда-Панасюк падчас пратэстаў супраць дэкрэту №3 у Берасці.
Фота: Белсат

Паліну Шарэнду-Панасюк выклікалі на прафілактычную размову ў міліцыю. Але жанчына прыйсці на яе не зможа, бо больш за 2,5 месяца застаецца пад вартаю.

«Супрацоўнік міліцыі патэлефанаваў маці Паліны на нумар, якім мая жонка даўно не карысталася. Гэты нумар ведалі толькі ў садку, куды ходзіць наш сын. Мне стала вядома, што міліцыянты ходзяць па садках і школах і бяруць нумары з бацькоўскіх чатаў», – распавёў Андрэй Шарэнда, муж Паліны.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»). Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай, цяпер яна праходзіць экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў сталічным мікрараёне Навінкі.

Таксама «Белсату» стала вядома, што міліцыянты абзвоньваюць берасцейцаў і выклікаюць іх на прафілактычныя гутаркі ў РАУСы.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў