Амерыканскі сенатар: Ціханоўская – легітымны прэзідэнт Беларусі


Форум Каліноўскага. Вільня, Літва. 22 сакавіка 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

У Вільні падчас Форуму Каліноўскага амерыканскія палітыкі зрабілі шэраг заяваў адносна сітуацыі ў Беларусі.

Злучаныя Штаты падтрымліваюць дыялог паміж апазіцыяй і дзейнымі ўладамі Беларусі, заявіў Джордж Кент (George P. Kent), прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША.

«Палітычны ціск мусіць спыніцца, палітычныя вязні ды іншыя несправядліва асуджаныя мусяць быць вызваленыя», – заявіў ён.

У сваю чаргу амерыканскі сенатар Робэрт Мэнэндэз (Robert Menendez) падкрэсліў, што Святлана Ціханоўская, а не Аляксандр Лукашэнка – легітымны прэзідэнт Беларусі. А кангрэсмен Крыс Сміт (Chris Smith), гаворачы пра абноўлены «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», заклікаў адміністрацыю прэзідэнта ЗША прыняць законы, якія б дапамаглі «цудоўным людзям Беларусі».

Абноўлена
У Вільні палітыкі Беларусі, ЕЗ і ЗША абмяркоўваюць беларускі крызіс
2021.03.22 11:45

22 сакавіка ў Вільні праходзіць Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваюць, як пераадолець крызіс у Беларусі і дапамагчы беларусам у барацьбе за дэмакратыю.

Сярод спікераў – лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская, прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце (Ingrida Šimonytė), прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ Пітэр Боўнэс (Peter Bowness), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жузэп Бурэль (Josep Borrell), намеснік памочніка сакратара Бюро ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент (George P. Kent), старшыня камітэту замежных справаў Еўрапейскага парламенту Дэйвід МакЭлістэр (David McAllister) і іншыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў