Раніца ў Беларусі пачалася з імклівага росту курсаў долара і еўра


Услед за расейскімі рынкамі, якія ўвечары 21 лютага адрэагавалі моцным падзеннем на прызнанне Крамлём незалежнасці «ЛНР» і «ДНР», абваліўся раніцай 22-га і курс беларускага рубля.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: Белсат

Станам на 10:48 курс долара ў Беларусі ўжо вырас на 2,73%, або на 7 капеек, да 2,6576 рубля.

Еўра падаражэў на 2,04%, або 6 капеек, да 2,9997 рубля.

Курс расейскага рубля між тым упаў на 1,89% да 3,3043 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Змяненне курсаў яшчэ магчымае да 13:00, калі гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы будуць скончаныя.

Hавiны
ЗША і Вялікая Брытанія ўводзяць санкцыі за прызнанне «ЛНР» і «ДНР»
2022.02.22 09:04

У Расеі тым часам долар вышэйшы за 80 рублёў, еўра – 91. 21 лютага індэкс Маскоўскай біржы зніжаўся да 18,77%. Гэта максімальнае аднадзённае падзенне з 2008 года.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў