Віцебскага назіральніка пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў пракуратуру


За скаргі аб парушэннях падчас «рэферэндуму» назіральніка з Віцебску выклікалі ў пракуратуру на прафілактычную размову.

Референдум, Конституция Республики Беларусь, голосование, изменение Конституции
Запрашэнне на «рэферэндум», які адбудзецца 27 лютага 2022 года. Менск, Беларусь. 19 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Віцяблянін Вадзім Кузьмін зарэгістраваўся назіральнікам на рэферэндум ад партыі левых «Справядлівы свет». Калі ў першы дзень датэрміновага галасавання ён наведаў выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне Віцебску, то адразу заўважыў парушэнні: не вывешаныя спісы сябраў выбарчых камісіяў, скрыні для бюлетэняў апячатаныя так, што пралазіць кулак.

Пакуль ён пісаў скаргі ў акруговую камісію ды пракуратуру, яму паведамілі, што назіраць за выбарчым працэсам ён не зможа. Галоўная прычына – каронавірус:

«Праз каронавірус у краіне, дзеля вашай бяспекі, для захавання вашага здароўя, мы адмаўляем вам у магчымасці назіраць. Да таго ж у нас на ўчастку ўжо ёсць тры назіральнікі».

Не паспеў Вадзім Кузьмін прыйсці дадому, як яму патэлефанавалі з пракуратуры і запрасілі прыехаць для прафілактычнай размовы. А калі ён не прыедзе ў пракуратуру, то пракурорскія работнікі прыедуць да яго.

Такіх гасцей у сваёй кватэры назіральнік бачыць не жадае, бо з ім жыве 92-гадовая хворая маці.

Hавiны
Што вядома пра затрыманых за лісты з просьбай «лічыць галасы сумленна»
2022.02.21 20:10

АШ/ПС belsat.eu

Стужка навінаў