Не толькі Растоўская вобласць. Жыхары Данбасу часова перасяляюцца ў Падмаскоўе і іншыя рэгіёны Расеі


Першыя 911 жыхароў «ДНР» і «ЛНР» прыбылі ў падмаскоўны Нара-Фамінск раніцай 22 лютага, паведамляюць расейскія медыі. Сярод пасажыраў – пенсіянеры, дзеці, людзі з інваліднасцю, цяжарныя жанчыны.

Пасажыры, якіх сустракаюць валанцёры па прыбыцці эвакуацыйнага цягніка з Данбасу на чыгуначную станцыю «Апрэлеўка» ў горадзе Нара-Фамінск, што на захад ад Масквы.
Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum

Паводле мясцовых уладаў, Маскоўская вобласць бліжэйшымі днямі мае прыняць паўтары тысячы перасяленцаў з Данбасу. Іх плануюць размясціць у Валакаламску, Кліне, Каломне, Зарайску, Падольску і Пушкіне.

Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum
Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum

Масавая эвакуацыя жыхароў «ДНР» і «ЛНР» распачалася 18 лютага. Паводле звестак на раніцу 22 лютага, мяжу з РФ мінулі ўжо больш за 80 тысяч жыхароў «ДНР» і «ЛНР», паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў. Менавіта ў Растоўскую вобласць першапачаткова накіроўвалася большая частка перасяленцаў. Пазней пра гатовасць прыняць жыхароў «ДНР» і «ЛНР» заявілі ў іншых расейскіх рэгіёнах, у тым ліку ў Мурманскай вобласці.

Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum
Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum
Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum
Фота: Сяргей Карпухін / TASS / Forum

21 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сваім тэлезвароце абвясціў пра прызнанне незалежнасці ўтвораных на тэрыторыі Украіны Луганскай і Данецкай «народных рэспублік».

СА belsat.eu

Стужка навінаў