МЗС Казахстану: Войскі АДКБ ва Украіну ўводзіць не будуць


Міністр замежных спраў Казахстану Мухтар Тлеубердзі заявіў, што пытанне аб увядзенні войскаў ва Украіну ў рамках АДКБ не разглядаецца. Пра гэта паведамляе Orda.

Войскі АДКБ.
Фота: odkb-csto.org

«АДКБ строга абмяжоўвае ўжыванне вайсковых ці міратворчых сілаў. Яны могуць ужывацца толькі на прасторы АДКБ», – адзначыў кіраўнік МЗС Казахстану.

Паводле яго, дамова пра вайсковую супрацу Казахстану з Расеяй таксама не прадугледжвае накіраванне сумесных сілаў у нейкія раёны.

Калі паміж Расеяй і Украінай пачнецца вайна, Казахстан мяркуе эвакуяваць дыпламатаў і сваіх грамадзянаў. Таксама не стаіць пытанне аб прызнанні Казахстанам Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».

«Мы зыходзім з асноў міжнароднага права і асноўных прынцыпаў статута ААН. Зразумела, што сітуацыя пагаршаецца і напружанне расце, таму Казахстан гатовы і заклікае ўсю міжнародную супольнасць да ўжывання дыпламатычных намаганняў», – растлумачыў Тлеубердзі.

Hавiны
«Беларусь асуджае гэты крок». Ціханоўская пракаментавала прызнанне Расеяй «ЛНР» і «ДНР»
2022.02.22 09:41

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская асудзіла рашэнне Расеі прызнаць незалежнасць самаабвешчаных на тэрыторыі Украіны «ДНР» і «ЛНР».

Дзейныя ўлады Беларусі пакуль ніяк не пракаментавалі дзеянні Крамля адносна Украіны. Але 17 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рашэнне пытання аб прызнанні «рэспублік» будзе сумесным з РФ і ўзаемавыгадным.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў