Гэта не тэлекамедыя, гэта рэальнасць. Рэакцыя сацсетак на заявы Пуціна


Навіна дня ўчорашняга: Пуцін прызнаў ЛНР і ДНР. Пакуль мы рыхтуем суровую аналітыку пра тое, што чакае беларусаў і свет, вы можаце пачытаць, як з ягоных заяваў смяюцца ў сацсетках [асцярожна, некаторыя аўтары карыстаюцца ненарматыўнай лексікай].

  • Вечарам 21 лютага ў Расеі апублікавалі загадзя запісаны тэлезварот Уладзіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі» на тэрыторыі Украіны. Ён падпісаў указ аб увядзенні расейскіх войскаў у «ДНР» і «ЛНР», хоць яшчэ невядома, ці Расея прызнае «рэспублікі» ў фактычна кантраляваных межах, ці і ў тых, што пад кантролем Украіны.

belsat.eu

Стужка навінаў