Еўразвяз увёў санкцыі супраць Расеі


Еўрапейскі звяз у адказ на прызнанне Расеяй незалежнасці «ДНР» і «ЛНР» увёў санкцыйныя абмежаванні. Раней Міністры замежных справаў краінаў ЕЗ абмяркоўвалі абмежавальныя захады. А пазней вынікі сустрэчаў у Парыжы агучыў кіраўнік Еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Барэль.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Еўразвяз увёў санкцыі супраць 351 дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі, якія галасавалі за прызнанне так званых ЛНР і ДНР, а таксама ў санкцыйны спіс уключылі 27 фізічных і юрыдычных асобаў.

Акрамя таго, Расеі абмяжуюць доступ да еўрапейскага фінансавага рынку і сэрвісаў. Санкцыі закранулі Расею, але таксама могуць закрануць і Беларусь.

«Таксама разгледзелі нашыя крокі ў адносінах да Беларусі, якая дапамагала і падтрымлівала дзеянні Расеі, уносячы ўнёсак у падрыў і пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Я гатовы прапанаваць, што я і зрабіў сёння, пашырыць крытэрыі ўключэння ў санкцыйны спіс на тых, хто падтрымлівае ці атрымлівае выгаду ад расейскага ўрада», – заявіў Жузэп Бурэль.

Акрамя таго, у Бруселі заяўляюць, што Еўразвяз падрыхтаваўся і гатовы прыняць дадатковыя захады на больш познім этапе, калі гэта будзе неабходна ў святле далейшага развіцця падзей.

Тым часам Вялікая Брытанія ўвядзе санкцыі супраць пяці расейскіх банкаў «Прамсувязьбанк», банк «Расея», «Індустрыяльны ашчадны банк», «Чарнаморскі банк развіцця», «Генбанк», а таксама супраць Барыса і Ігара Ратэнбергаў і Генадзя Цімчанкі.

Аб’ектыў
Супраць Расеі могуць разгарнуць жорсткія эканамічныя санкцыі
2022.02.21 22:25

ММ belsat.eu

Стужка навінаў