Былога пракурора Бабака пачнуць судзіць за пратэсты 11 сакавіка


Былому пракурору Яўгену Бабаку, які выступіў супраць гвалту, выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 («Групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці») КК.

Суд прызначаны на 11 сакавіка, паведамляе «Наша Ніва».

Аб’ектыў
Арышт экс-памочніка пракурора
2021.06.11 22:43

Яўген Бабак працаваў памочнікам пракурора Першамайскага раёну Менску. Ён зрабіў прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га. Але ў пракуратуры дакумент праігнаравалі.

Пасля гэтага Бабак звольніўся, бо не мог працаваць ва ўмовах бяздзеяння органаў юстыцыі і маўчання адказных асоб, калі на вуліцах чыніцца беззаконне.

10 чэрвеня 2021 года кватэру Бабака разграмілі, а яго арыштавалі.

Абноўлена
Невядомыя разграмілі кватэру экс-пракурора, які спрабаваў завесці справу на сілавікоў
2021.06.10 19:31

ПС belsat.eu

Стужка навінаў