У Польшчу не ўпусцілі рэкорднай партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі


Кантрабанда цыгарэт.
Фота: strazgraniczna.pl

На польскай мяжы затрымалі кантрабанду з 1,8 млн пачкаў беларускіх цыгарэтаў. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

На польска-беларускай мяжы на пераходзе ў Кузніцы затрымалі траіх мужчынаў: дваіх кіроўцаў двух цяжкавікоў ды іх памочніка. Яны выхадцы з Польшчы ва ўзросце 19, 21 і 55 гадоў.

Hавiны
Еўрапол выкрыў нелегальны гандаль беларускімі цыгарэтамі ў Еўропе
2020.12.22 16:17

Падчас праверкі цяжкавікоў высветлілася, што ў прычэпах замест заяўленых тавараў ляжаць нелегальныя цыгарэты. Частка кантрабанды была схаваная ў адмысловых «скрынях», якія звонку выглядалі як дошкі, усталяваныя ў трэйлеры. Унутры гэтых схованак былі скрыні з цыгарэтамі.

Усяго ў абодвух трэйлерах было больш за 1,8 млн пачкаў беларускіх цыгарэт, прыкладным коштам каля $ 7,5 млн. Гэта самая буйная спроба кантрабанды цыгарэт, сарваная на памежных пераходах Польшчы.

Мужчын узялі пад варту на тры месяцы. Ім пагражае да 10 гадоў турмы.

Hавiны
Proekt.media: Алексін можа быць датычны да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў у Расею
2021.02.04 14:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў