У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі


Туман у Менску.
Фота: АК / Белсат

У панядзелак 22 лютага ў Беларусі месцамі чакаецца туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе сайт Белгідрамету.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Месцамі туман, раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні слабы. Максімальная тэмпература паветра +2..+7°С, па паўднёвым захадзе да + 9°С.

У Менску будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай месцамі па горадзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні слабы. Тэмпература паветра раніцай 0..-3°С, днём +4..+6°С, увечары 0..+3°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў