Самалёт Лукашэнкі не пусцілі ў неба Украіны – Avia.pro


Пралёт самалёта Лукашэнкі з Менску ў Сочы.
Фота: avia.pro

Расейскі інфармацыйны партал паведамляе, што самалёт Аляксандра Лукашэнкі не пусцілі ў паветраную прастору Украіны.

Паводле avia.pro, украінскія авіяцыйныя службы не пусцілі самалёт Аляксандра Лукашэнкі ў паветраную прастору краіны, вымусіўшы здзяйсняць значную крук на шляху ў Сочы.

Адной з прычынаў называюцца рэзкія заявы Лукашэнкі на адрас афіцыйнага Кіева, прычым далёка не ўпершыню, адзначае выданне.

Hавiны
Лукашэнка сёння сустракаецца з Пуціным. Ці будзе гаворка пра $ 3 млрд?
2021.02.22 10:59

22 лютага ў Сочы мае адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка вылецеў у Расею яшчэ ў пятніцу, 19 лютага. Цяпер ён перабывае на гарналыжным курорце Красная Паляна, што каля Сочы.

Адзначым, што ад 2014 году самалёты «Белавія» абмінаюць тэрыторыю ўсходу Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў