На адным стэндзе кнігі Караткевіча і Мукавозчыка. Завершыўся Менскі міжнародны кніжны кірмаш


XXVІII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Фота: ТК / Белсат

Выстава была прымеркаваная да 30-годдзя СНД, але кнігі былі і з іншых краінаў: Кітаю, Сірыі, Венесуэлы, Турцыі. Сваю прадукцыю паказалі паўтары сотні філіялаў выдавецтваў з усяго свету.

Сярод кніг – пераважна навінкі, але ёсць і класіка. Гэтак, на стэндзе «Белкнігі» сустрэліся «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча і «Рэвалюцыя мокрых штаноў» Андрэя Мукавозчыка.

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
XXVІII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Фота: ТК / Белсат

Паводле арганізатараў, у 2020 годзе ў Беларусі былі надрукаваныя больш за 8200 кніг. Міністр інфармацыі Ігар Луцкі распавёў: «З кожным годам мы выдаем менш кніг, бо ёсць перацёк у лічбавае асяроддзе».

З незалежных беларускіх выдавецтваў на выставе прысутнічалі «Галіяфы». Пісьменнік Зміцер Вішнёў распавёў пра некалькі кніг, асабліва цяпер папулярных.

Зміцер Вішнёў.
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

Кніга «Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі» – пра пахаванне польскіх вайскоўцаў. Яна новая, і такіх грунтоўных даследаванняў яшчэ не было. Людзі цікавяцца, бо гэта нашая агульная, беларуская і польская, гісторыя. Аўтар кнігі – Міхал Хабрас – працуе ў польскай амбасадзе ў Маскве, і ён прыязджаў сюды на аўтограф-сэсію. Учора гэта кніга была лідаркаю продажаў.

Фота: ТК / Белсат

«Сёстры» Міколы Адама – гэта, як кажа аўтар, кніга пра каханне. Лёгкае чытво, разлічанае на шырокае кола людзей. Кніга прыгодніцкая, бо ў ёй адбываюцца падзеі ў самых розных краінах і гарадах.

Фота: ТК / Белсат

«Гульні з нулявымі сумамі» Алеся Паплаўскага – гэта тры аповесці вельмі якаснай прозы. Адзін з твораў атрымаў прэмію часопісу «Дзеяслоў» за найлепшую прозу года. «Алесь – берасцейскі аўтар, які вельмі добра выпісвае псіхалагічныя партрэты людзей. У яго добрая паэтычная стылістыка», – кажа Зміцер.

Наведнікі кніжнай выставы.
Фота: ТК / Белсат
Наведнікі кніжнай выставы.
Фота: ТК / Белсат

ТК belsat.eu

Стужка навінаў