Лукашэнка сёння сустракаецца з Пуціным. Ці будзе гаворка пра $ 3 млрд?


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Скрын відэа

22 лютага ў Сочы мае адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Лукашэнка вылецеў у Расею яшчэ ў пятніцу, 19 лютага. Цяпер ён перабывае на гарналыжным курорце Красная Паляна, што каля Сочы.

Як паведамляе «Пул Первого», ягоная сустрэча з Пуціным запланаваная на другую палову дня. Пакуль жа Лукашэнка прымае пасла Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашку.

Hавiны
Лукашэнка сказаў, што не будзе прасіць у Пуціна $ 3 млрд
2021.02.18 12:31

Раней расейскае выданне «Коммерсантъ» паведаміла, што Лукашэнка і Пуцін амаль дамовіліся пра новы крэдыт дзейным уладам Беларусі. Кажуць, што беларускі бок хацеў бы атрымаць $ 3–3,5 млрд. Крыніцы расейскага выдання адзначаюць, што прынцыповыя пытанні ўжо развязалі, а адсоткі, тэрміны і памер сумы абмяркоўваюцца. З датай сустрэчы выданне не памылілася.

Між тым Лукашэнка 18 лютага заявіў, што едзе ў Сочы не для таго, каб нечага прасіць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў