Лукашэнка і Пуцін у Сочы, суд Бабарыкі і ператрусы ў праваабаронцаў. Галоўныя навіны ў малюнках


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён.

18 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні журналістак нашага тэлеканалу Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Суддзя Наталля Бугук агучыла вырак: два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіла пракурорка.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

12 лютага ў Менску завяршыўся Усебеларускі народны сход – традыцыйны форум прадстаўнікоў наменклатуры, сілавікоў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і проста прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Аналітыка
Змяніць Канстытуцыю і памерці за Расею. Што трэба ведаць пра вынікі УНС-2021
2021.02.12 18:47
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

На базе адпачынку «Аганёк» у Смалявіцкім раёне ўвечары 13 лютага затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана» (РСП), Panska Moc і Ok-band.

Hавiны
АМАП разагнаў канцэрт на турбазе пад Смалявічамі. Паведамляюць, што затрымалі 67 чалавек
2021.02.14 08:37
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна» і ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі прайшлі ператрусы, агулам супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў у вобшукаў.

Hавiны
Рэпрэсіі працягваюцца. У журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах праводзяць ператрусы
2021.02.16 08:23
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

17 лютага пачалося паседжанне Вярхоўнага Суда ў справе «Белгазпрамбанку». На судовай лаве яго былыя топ-менеджары на чале з Віктарам Бабарыкам.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

22 лютага ў Сочы Аляксандр Лукашэнка меў сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за дапамогу беларускай эканоміцы. Паводле ягоных словаў, грошы не былі выкінутыя на вецер. Але ці будуць новыя, невядома, бо гэта, лічыць Пуцін, не галоўнае.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў