Лукашэнка: Беларусь распрацоўвае сваю вакцыну ад каронавіруса і атрымае яе да восені


На сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, што адбылася ў Сочы, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь плануе распрацаваць сваю вакцыну ад каронавіруса, паведамляе ТАСС.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расея ўжо зарэгістравала тры вакцыны і распрацоўвае новыя.

«Мы таксама ідзем гэтым шляхам. Да восені атрымаем сваю вакцыну, і адмыслоўцы ў нас ёсць», – запэўніў Лукашэнка.

Да таго ж Лукашэнка лічыць, што расейская вакцына – найбольш эфектыўная, гэта нібыта прызналі ва ўсім свеце. Таксама ён кажа, што колькасць інфікаваных каронавірусам пачала зніжацца, і спадзяецца, што ўлетку ці ўвосень гэты паказнік будзе блізнім да нуля.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў