Святкаванне Дня Волі можа быць легальным. Кастусёў пачаў перамовы


22 сакавіка 2019 года. Шэсце праз Варшаву на Дзень Волі.
Фота: ВП /«Белсат»

25 сакавіка беларусы будуць адзначаць 103-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Апазіцыйныя рухі спадзяюцца атрымаць дазвол на вулічныя акцыі ў гэты дзень, паведамляе «Наша Ніва».

Арганізацыі і людзі, зацікаўленыя ў святкаванні Дня Волі, сустракаліся на мінулым тыдні.

«Цяпер ідзе абмеркаванне па фармаце і па магчымым удзеле. Справы рухаюцца цяжка, але не выключаю, што ўсё можа атрымацца», – сказаў «НН» старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Перад падачай заяўкі ў Мегарвыканкам, згодна з новымі правіламі, трэба падпісаць дамовы з хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. Гэтую працу ад імя грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» пачаў Рыгор Кастусёў.

«З хуткай дамова ўжо існуе. Спадзяемся, што хутка будуць і дзве астатнія», – сказаў старшыня БНФ Кастусёў.

Калі дамовы падпішуць, будуць разглядаць і пытанне іншых падпісантаў заяўкі ў Менгарвыканкам. Месца імпрэзы пакуль не называецца. Паводле інфармацыі «НН», апазіцыя згодная на любую пляцоўку ў цэнтры Менску з цвёрдым пакрыццём, бо хвалюецца, што да таго часу ўвесь снег яшчэ не сыдзе.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў