Затрыманні пасля «абмеркавання» зменаў у Канстытуцыю, новы зліў ад кіберпартызанаў. Галоўнае за 22 студзеня


530 дзён працягваецца ў Беларусі супрацьстаянне паміж уладамі і грамадствам. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Палітычныя звальненні працягваюцца

У Меснку звольнілі дырэктара Тэатру юнага гледача Уладзіміра Савіцкага.

Hавiны
Чысткі працягваюцца: звольнілі дырэктара Тэатру юнага гледача і дацэнта БДУ
2022.01.22 10:41

У БДУ звольнілі дацэнта Максіма Шундалава.

Hавiны
Выкладчыца БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі
2022.01.22 17:40

Чарговы зліў кіберпартызанаў

Кіберпартызаны апублікавалі чарговы запіс размовы, у якой чалавек з голасам, падобным да палкоўніка Рамана Мельніка, размаўляе з меркавана Віталём Казловым, першым намеснікам УУС Менаблвыканкаму. Палкоўнік загадвае, каб суддзі выносілі не папярэджанні і штрафы, а прысуджалі затрыманым пратэстоўцам адміністратыўныя арышты.

Hавiны
Кіберпартызаны апублікавалі размову, у якой міліцэйскія начальнікі ўказваюць суддзям, якія даваць прысуды
2022.01.22 18:38

На волі, але з крымінальнай справай

Пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі на волі. Пра гэта ён сам напісаў у сваім Facebook.

Hавiны
У Пінску вызвалілі Севярына Квяткоўскага
2022.01.22 16:56

Затрыманні пасля «абмеркавання» Канстытуцыі

Пасля абмеркавання зменаў у Канстытуцыю ў межах так званай «дыялогавай пляцоўкі» 21 студзеня быў затрыманы працаўнік Высокаўскага ДРБУ-137 Андрэй Дубін. Падчас абмеркавання зменаў, ён выказаў прапанову, каб у выбарах забаранілі ўдзельнічаць вусатым і лысым, піша Еўрарадыё.

Hавiны
Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасля «абмеркавання» зменаў у Канстытуцыю
2022.01.22 14:48

Ціханоўская распавяла пра ад’езд з Беларусі

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвʼю ютуб-каналу «Жизнь-малина» Мікіты Мелказёрава. Палітык распавяла пра тое, як успрыняла прысуд свайму мужу, чаму пасля выбараў не зладзіла інаўгурацыю, а таксама апісала, што адбывалася ў кабінеце Ярмошынай.

Артыкулы
Ціханоўская ў інтэрв’ю ютуб-каналу «Жизнь-малина» распавяла пра адʼезд з Беларусі і чаму не было інаўгурацыі
2022.01.22 16:10

ВК belsat.eu

Стужка навінаў