Рамзан Кадыраў публічна прыгразіў былому суддзі арыштам і нават знішчэннем


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў пракаментаваў сітуацыю з захопам і збіццём сям’і адстаўнога суддзі Сайдзі Янгулбаева. Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сілавікі з Чачэніі ўварваліся ў дом былога суддзі і вывезлі адтуль яго жонку.

Рамзан Кадыраў. Фота – ramzan-kadyrov.ru

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у сваім Telegram напісаў, што лічыць сямʼю адстаўнога суддзі Сайдзі Янгулбаева прычаснай да тэрарызму і нападу на былога сілавікі. Рамзан Кадыраў заклікаў затрымаць усю сямʼю, а ў выпадку супраціву «знішчыць як памагатых тэрарыстаў».

«Я лічу, што іх трэба затрымаць, як таго патрабуе закон, і пакараць. А калі акажуць супраціўленне, то знішчыць як памагатых тэрарыстаў, кім яны і зʼяўляюцца», – напісаў Кадыраў.

Hавiны
Кіраўнік Чачэніі Кадыраў прызначыў юную дачку міністаркай культуры
2021.10.08 21:09

Інцыдэнт з нападам на сямʼю адстаўнога суддзі адбыўся 20 студзеня ў Ніжнім Ноўгарадзе. Невядомыя ў медычных масках уварваліся ў кватэру Сайдзі Янгулбаева, збілі яго, жонку і дачку. Пазней выцягнулі Зарэму Янгулбаеву з кватэры і вывезлі ў Грозны. Пазней жанчына зʼявілася на відэа з упаўнаважаным па правах чалавека ў Чачэніі Мансурам Салтаевым. Вядома, што жанчына хварэе на цукровы дыябет і патрабуе інсулін.

Дзмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар Пуціна на просьбу пракаментаваць гэты інцыдэнт заявіў, што не верыць у гэтую гісторыю.

«Ну наогул фантастычная гісторыя, вядома, мы аддаем перавагу проста не верыць такім паведамленням без якіх-небудзь пацверджанняў. Ужо вельмі ў непраўдзівы час мы жывем», – цытуе Telegram-канал «ВЫ СЛУШАЛИ МАЯК» словы Пяскова.

«Новая газета» піша, што Сайдзі і Зарэма Янгулбаевы зʼяўляюцца бацькамі блогера Ібрагіма Янгулбаева. Улады Чачэніі мяркуюць, што Ібрагім адмініструе папулярны апазіцыйны Telegram-канал «Адат». Рэсурс часта крытыкуе кіраўніцтва Грознага, за што ўлады прызналі канал «экстрэмісцкім».

Аналітыка
Чачэнія, КНДР ці Данбас. Да каго больш падобная лукашэнкаўская Беларусь – 2021?
2021.08.25 09:00

ВК belsat.eu

Стужка навінаў