Чысткі працягваюцца: звольнілі дырэктара Тэатру юнага гледача і дацэнта БДУ


Крыніцы паведамілі пра звальненні дырэктара Тэатру юнага гледача Уладзіміра Савіцкага і дацэнта БДУ Максіма Шундалава.

Пра тое, што 20 студзеня быў вызвалены з пасады дырэктар Тэатру юнага гледача Уладзімір Савіцкі паведаміў тэлеграм-канал BY_culture. Пазней стала вядома, што Савіцкі юрыдычна яшчэ знаходзіцца на пасадзе, але ягонае звальненне будзе неўзабаве аформленае.

Паведамляецца, што меркаванай прычынай звальнення стаў спектакль «Кантрольнае сачыненне» пра канфлікт выпускнікоў з адміністрацыяй школы. Перад прэм’ерай у сацсетках тэатру зʼявілася інфармацыя пра перанос спектакля праз хваробы актораў. Працаўнікі тэатру мяркуюць, што гэтая пʼеса можа быць знятая з рэпертуару.

Hавiны
«Галоўнае цяпер – чысціня кадраў». Дзяржслужачыя пра працу «да канца» і рост заробкаў
2021.12.28 11:51

Заяву на звальненне з уласнага жадання «угаварылі» напісаць і выкладчыка БДУ, кандыдата фізіка-матэматычных навук дацэнта Максіма Шундалава. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ Наталля Абрашына-Жадаева.

«Я сёння, калі б змагла, то завыла. Чаму? А таму, што паддаўся на ўгаворы Шундалаў Максім, выдатны выкладчык і навукоўца, напісаў па ўласным жаданні. Такіх прафесіяналаў засталося няшмат.

Але больш за ўсё мяне збянтэжыла паведамленне, што калегі з іншых кафедраў пагадзіліся выконваць за яго ягоную нагрузку. Гэта як? Думаюць, што з імі так не зробяць? Што іх такі лёс абміне?..» – напісала прафесарка.

Некалькі дзён таму міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч заявіў, што з установаў культуры былі звольненыя больш за 300 працаўнікоў, якія займалі «дэструктыўную пазіцыю». Пазней навіна пра заяву міністра была выдаленая са старонцы sb.by.

Hавiны
Міністр культуры заявіў пра 300 звольненых з палітычных прычын працаўнікоў
2022.01.20 21:32

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў