219 памерлых і амаль 40 тысячаў інфікаваных: Мінздароўя агучыла статыстыку захваральнасці на COVID-19


Па стане на 28 траўня ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 39 858 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Такія звесткі агучвае Мінздароўя.

Агулам у Беларусі па стане на 28 траўня ачунялі і выпісаныя 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Пры гэтым медыкі выявілі 39 858 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. У параўнанні з папярэднім днём колькасць інфікаваных каронавірусам павялічалася на 902.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінаховы здароўя.

Усяго ў Беларусі правялі 499 249 тэстаў.

Hавiны
Больш за 355 тысячаў пацыентаў у свеце памерлі ад каронавірусу
2020.05.28 07:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў