Бітва памідораў: «Таматына» – адзін з самых дзіўных фестываляў (фота)


Свята адзначаецца ў Іспаніі з 1945 года. Сёлета ў мястэчка Буннёль з’ехаліся каля 22 тысяч турыстаў з усяго свету. Як і ўсе іспанскія святы, «Таматына» суправаджаецца феерверкамі, музыкаю, танцамі ды бясплатным пачастункам і выпіўкай.

Фестываль пачынаецца запускам петарды з гарадской ратушы. Бітва пачынаецца, калі на вуліцы гораду выязджаюць грузавікі са спелымі «снарадамі».

Уваход для ўсіх, акрамя жыхароў Буннёля, каштуе 10 еўра.

На памідорныя баі сыходзіць каля 130 тонаў таматаў. Фестываль сканчаецца купаннем у басейне з таматнага соку і розыгрышам кумпякоў іберыйскай свінні.

У 1957-м годзе фестываль хацелі забараніць. Аднак людзі зладзілі шматлюднае пахаванне «Таматыны», на якім пранеслі па вуліцах Буннёля велізарную труну з памідорам. Пасля прадстаўленне фестываль вярнулі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў