Пінск часоў Кастуся Каліноўскага намалявалі на апоры старога мосту


Беларусь – краіна старажытная, і пра гэта не варта забываць. Так лічыць мастак Яўген Сасюра, што размаляваў апору старога мосту ў Пінску. Афіцыйна, з дазволу мясцовых уладаў. На пейзажы – краявід з берагу рэчкі Піны часу паўстання Кастуся Каліноўскага.

ЯЎГЕН САСЮРА, ВУЛІЧНЫ МАСТАК:

“Старыя апоры – гэта таксама частка гісторыі, і тут, мяркую, нічога акрамя гістарычнай тэмы і не падыдзе”.



{movie}Пінск маляваны|right|18127{/movie}

На гэты твор, больш падобны не на графіці, а на манументальнае мастацтва, пайшло 5 дзён. З фарбаю дапамаглі спонсары, але мастак працаваў бясплатна. І гатовы працягнуць гістарычна-вулічную творчасць.

ЯЎГЕН САСЮРА, ВУЛІЧНЫ МАСТАК:

“Хочацца, каб людзі ведалі, якім горад быў раней, каб ганарыліся, памяталі, ведалі, што тут было да нас”.

Пінчукі відавочна задаволеныя.

ЖЫХАРЫ ПІНСКУ:

“Вельмі прыгожа. Адразу захацелася, каб і там таксама быў малюнак”.

“Ідзе кожны мінак і звяртае на гэта ўвагу. І гэта ўся гісторыя пінская, і ўсе мусяць яе берагчы і захоўваць”.



Аднак не ўсе берагуць і захоўваюць гістарычны Пінск. Старыя будынкі, што маглі б стаць турыстычнай адметнасцю гораду, знікаюць адзін за адным. Савецкая традыцыя – гэтак у 1950-я гады Пінск згубіў знакаміты касцёл святога Станіслава.

ЖЫХАРЫ ПІНСКУ:

“Тое, што знеслі святыню на плошчы, гэта нейкі акт вандалізму, я лічу”.

“Сыходзіць стары горад і прыходзіць на змену зусім іншы Пінск. Не той, які мы бачылі з дзяцінства”.

Але памяць пра стары горад вартая захавання. Нават на апоры старога мосту.

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў