Дональд Туск: на ўсходзе Украіны знаходзяцца расейскія ваенныя


Паводле прэм’ер-міністра Польшчы гэта інфармацыя НАТО, пацверджаная польскай выведкай, , піша «bbc.co.uk».

Туск заявіў, што Польшча будзе імкнуцца «крок за крокам» да павелічэння прысутнасці сіл НАТО ў Польшчы: «Чым больш Польшча ўкараняецца ў структуры НАТО, тым бяспечней для краіны канфлікт ва Украіне».

Напярэдадні Служба бяспекі Украіны распаўсюдзіла інфармацыю, што яе супрацоўнікі затрымалі недалёка ад мяжы з Расеяй 10 дэсантнікаў з расейскімі дакументамі і зброяй.

Прадстаўнікі расейскіх уладаў паведамілі, што ваенныя перасеклі мяжу «памылкова».

ДР, belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў