«Слава героям!»: Воіны святла «Ляпіс Трубяцкой» развіталіся з Украінаю


Учора ў Кіеве адбыўся апошні канцэрт «Ляпісаў». Музыкі выступілі з развітальнаю праграмаю «Клоўна няма».

{movie}Ляпісы на развітальным канцэрце ў Кіеве спяваюць з натоўпам «Воіны святла»|right|18106{/movie}

Канцэрт прайшоў на стадыёне «Дынама», на вуліцы Грушэўскага, дзе паўгода таму адбылося зацятае супрацьстаянне паміж майданаўцамі ды байцамі «Беркуту» і дзе сярод першых загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Нягледзячы на праліўны дождж, на стадыёне сабралася каля 20 тысяч гледачоў, сярод якіх было шмат беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Канцэрт доўжыўся амаль тры гадзіны. «Ляпісы» праспявалі свае галоўныя гіты з апошніх альбомаў, скончыўшы праграму гімнам украінскай рэвалюцыі «Воіны святла». Выступ наведаў і мэр Кіева Віталій Клічко, які нечакана выйшаў на сцэну і падзякаваў музыкам за падтрыманне Украіны.

«Дзякуй, браты! Хай жа той, хто пажадае зямлю блізкага свайго – атрымае па лысаму хітраму *балу. Няхай той, хто возьме чужое – папярхнецца і падавіцца», – сказаў Міхалок са сцэны.

Наступны развітальны канцэрт «Ляпісаў» адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.

1 верасня гурт афіцыйна спыніць сваё існаванне.

ДР, belsat.eu, espreso.tv

Стужка навінаў