«Расея зробіць усё»: Пуцін падвёў вынік размовы з Парашэнкам


Прэзідэнт Расеі зрабіў выгляд, што дыялог Кіева з тэрарыстамі на Данбасе – гэта «ўнутраная справа Украіны».

Пасля сустрэчы з Пятром Парашэнка Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея і Украіна дамовіліся аб больш хуткім аднаўленні працы кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Пры гэтым Пуцін дадаў, што пазітыўна ацэньвае вынікі перамоваў з украінскім прэзідэнтам.

{movie}«Расея зробіць усё»: Пуцін падвёў вынік размовы з Парашэнкам |right|18104{/movie}

Пуцін заявіў, што на сустрэчы не абмяркоўваліся ўмовы спынення агню: «Мы прадметна не казалі на гэты конт. Шчыра кажучы, мы не можам казаць пра нейкія ўмовы спынення агню, аб магчымых дамоўленасцях паміж Кіевам, Данецкам і Луганскам. Гэта не наша справа, гэта ўнутраная справа самой Украіны. Мы можам толькі спрыяць таму, каб стварыць абстаноўку даверу ў ходзе гэтага магчымага і, на мой погляд, вельмі неабходнага перамоўнага працэсу. Мы пра гэта казалі. Казалі пра тое, што Расея магла б зрабіць для таго, каб забяспечыць гэты працэс. А нейкіх умоў мы, Расея, не выстаўлялі. Мы не можам гэта рабіць, не маем на гэта ніякага права. Гэта справа самой Украіны, гэта справа Данецку, Луганску».

{movie}Пятро Парашэнка пра вынікі перамоваў з Пуціным|right|18109{/movie}

У выніку двухгадзіннай сустрэчы быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў: лідары дамовіліся аб вызваленні закладнікаў і пра пачатак кансультацый аб закрыцці мяжы.

Прысутная на сустрэчы кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Кэтрын Эштан сказала па выніках сустрэчы, што размова атрымалася шчырая, але пазітыўная.

ДР, belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў