Кіеў працягвае накіроўваць добраахвотнікаў на Данбас


Гэтым разам партыя “Свабода” накіроўвае ў рэгіён сепаратысцкай актыўнасці 50 асобаў.

Пакуль у Менску адбываюцца шматбаковыя перамовы з нагоды крызісу на ўсходзе Украіны, Кіеў працягвае адпраўляць у зону антытэрарыстычнай аперацыі новых добраахвотнікаў. Перад адпраўкаю ў гарачую кропку яны прайшлі адмысловую падрыхтоўку. У жыцці гэта – звычайныя грамадзяне Украіны, розных узростаў і прафесіяў.

{movie}Кіеў працягвае накіроўваць дабраахвотнікаў на Данбас |right|18093{/movie}

Праважаць добраахвотнікаў сабраліся сябры, сваякі ды проста жадаючыя падтрымаць. Сярод прысутных пануе разуменне: не дапаможаш сабе сам, ніхто не дапаможа.

Старшыня партыі “Свабода” Алег Цягнібок таксама прыйшоў пажадаць байцам сілы і плёну. На думку палітыка, Украіне патрэбная сіла, а не дыпламатычныя перамовы. Прэзідэнт Пётр Парашэнка, тым не менш, вырашыў не ігнараваць прапанову перамоваў.

Кіраўнік Украіны выказаў спадзяванне, што вынікам сённяшняй сустрэчы стане мір у краіне. Аднак паводле дадзеных разведкі, нават сёння Расея працягвае пастаўляць цяжкое ўзбраенне і абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Настасся Яўмен, Алесь Баразенка, “Белсат”, Кіеў

Стужка навінаў